Рус | Бел
Навіна дня
Архіў навін

Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”

Опубликовано: 27.09.2024
Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”

15-26 верасня 2024 года ў сталіцы Расіі прайшоў Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”, прымеркаваны да 25-годдзя ўтварэння грамадскай арганізацыі “Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі”. Імпрэза аб’яднала шырокае кола беларусаў Масквы, Маскоўшчыны ды дэлегатаў з 27 рэгіёнаў Расіі, што дало магчымасць дэталёва абмеркаваць надзённыя пытанні захавання нашае культурнае спадчыны.

Прэзентацыя другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК

Опубликовано: 15.02.2024

02 лютага 2024 у "Доме Растовых" (Паварская вуліца 52) у Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная выхаду ў свет другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК.

Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

Опубликовано: 09.11.2023

26 кастрычніка 2023 у Маскве, ва офісе ФНКА Беларусаў Расіі прайшла рабочая сустрэча Старшыні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіча і першага намесніка Старшыні Савета ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўніка вучэбна-навуковага напрамку "Беларусазнаўства, гісторыя Беларусі і беларускай дыяспары" МДУ імя М.В.Ламаносава А.В. Солапавай са старшым саветнікам, кіраўніком Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.У. Траецкай і саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А.А. Сушкевічам.

Выязное пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі

Опубликовано: 16.10.2023

Выязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі адбылося 18-22 верасня 2023 г.

Рада мелася шырокім колам удзельнікаў абмеркаваць бягучыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, а таксама выканаць сукупнасць мерапрыемстваў на тэму «Васьмідзесятая гадавіна вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дняпро - рака дружбы», «Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы» у Смаленску, Мінску, Смаленскай і Віцебскай абласцях.

У падрыхтаваных імпрэзах прынялі ўдзел чальцы Рады ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Омскай, Растоўскай, Смаленскай, Томскай, Цюменскай абласцей, Рэспублік Комі і Крым, Данецкай Народнай Рэспублікі, грамадскіх арганізацый беларусаў Валгаграда, Валнавахі, Казані, Мелітопаля, Сцерлітамака, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Таксама, у межах Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны супрацоўнікі гістарычнага факультэта МДУ.

Беларускія навіны
БелТА
11.07.2025
Свята казацкай песні, выставы, канцэрты. Куды схадзіць сёння на "Славянскім базары"
Гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Саюзнай дзяржавы, свята казацкай песні, узнагароджанне лаўрэатаў дзіцячага музычнага конкурсу, выстава мастацкай фатаграфіі - куды гасцям "Славянскага базару ў Віцебску" схадзіць сёння, каб паглыбіцца ў творчую атмасферу, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.
11.07.2025
Лукашэнка пацвердзіў нацэленасць Беларусі на развіццё супрацоўніцтва з Манголіяй  
"Гэты традыцыйны фестываль адлюстроўвае сутнасць мангольскай культуры, падкрэслівае сілу і стойкасць нацыі, якая беражліва шануе сваю гістарычную спадчыну", - гаворыцца ў віншаванні.
11.07.2025
Мара здзяйсняецца! У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю "Славянскі базар"
Канцэрт урачыстага адкрыцця фестывалю сыграў самую яркую партыю ў вялікім свяце, што праходзіць гэтымі днямі ў Віцебску. Адкрылі мерапрыемства песні Юрыя Антонава, які ў гэтым годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
10.07.2025
"І нам нічога не будзе страшна". Лукашэнка выказаўся пра штучны інтэлект і заклікаў беларусаў цаніць тое, што ў іх ёсць
Пасля цырымоніі ўзнагароджвання кіраўнік дзяржавы вырашыў звярнуцца да ўдзельнікаў і гасцей "Славянскага базару", як кажуць, ужо за рамкамі пратакола. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім перш за ўсё быць аптымістамі. Паводле яго слоў, сёння гэта самае галоўнае.
10.07.2025
Лукашэнка: голас "Славянскага базару" - гэта голас за мір і дружбу паміж народамі
Пад купалам Летняга амфітэатра ў Віцебску штогод сустракаюцца таленавітыя выканаўцы з розных краін. І кожны год, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, тут пануе атмасфера дружбы і павагі.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2025 7 108
2 537
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 557 960 219 590

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2025 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар