Рус | Бел

Аб аўтаноміі

Гісторыя

Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» створана 24 красавіка 1999 года ў адпаведнасці з Федэральным законам Расійскай Федэрацыі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі». Зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Расіі 6 жніўня 1999 года. Старшынёй Рады ФНКА «Беларусы Расіі» на гэтым з'ездзе быў абраны Францішак Пятровіч Каўрыга.

2 кастрычніка 2002 года ў Маскве прайшоў II з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У рабоце з'езда прынялі ўдзел каля 500 дэлегатаў і гасцей з большасці рэгіёнаў Расіі - прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў, беларускіх зямляцтваў, беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў і клубаў беларусаў. 

У 2013 годзе на пазачарговым V з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» ў Статут аўтаноміі былі ўнесены змены, аўтаномія стала называцца Грамадская арганізацыя Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Чытаць далей...

Мэты і задачы

  • Рашэнне пытанняў захавання і развіцця самабытнасці беларусаў Расіі як прадстаўнікоў беларускага этнасу і як аднаго з народаў Расійскай Федэрацыі;
  • захаванне і развіццё беларускай культуры, нацыянальнай мовы, народных традыцый, звычаяў, самабытнасці і іншых элементаў беларускага нацыянальнага ўкладу жыцця;
  • садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальнай самасвядомасці і самабытнасці беларусаў, што па тых ці іншых прычынах апынуліся за межамі гістарычнай радзімы...

Чытаць далей...

Дзейнасць

Грамадская арганізацыя «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі» - грамадскае аб'яднанне грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў альбо выяўляюць цікавасць да гісторыі, культуры, мовы, традыцый, звычаяў, самабытнасці беларускага народа.

Чытаць далей...

Супрацоўніцтва

Аўтаномія адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі нацыянальна-культурнага профілю.

Чытаць далей...

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар