Рус | Бел

Гісторыя

Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» створана 24 красавіка 1999 года ў адпаведнасці з Федэральным законам Расійскай Федэрацыі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі». Зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Расіі 6 жніўня 1999 года. Старшынёй Рады ФНКА «Беларусы Расіі» на гэтым з'ездзе быў абраны Францішак Пятровіч Каўрыга.

2 кастрычніка 2002 года ў Маскве прайшоў II з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У рабоце з'езда прынялі ўдзел каля 500 дэлегатаў і гасцей з большасці рэгіёнаў Расіі - прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў, беларускіх зямляцтваў, беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў і клубаў беларусаў. У ліку гасцей на з'ездзе прысутнічалі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дражын, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Грыгор'еў, Міністры інфармацыі і культуры Беларусі Міхаіл Падгайны і Леанід Гуляка, Міністр па пытаннях нацыянальнай палітыкі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Зорын, першы намеснік Міністра замежных спраў Расіі Валеры Лашчынін, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі, расійскага Урада і мэрыі Масквы. Старшынёй савета ФНКА «Беларусы Расіі» на гэтым з'ездзе быў зноў абраны Ф.П. Каўрыга.

13 кастрычніка 2007 года ў Маскве прайшоў III з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У ім прынялі ўдзел 95 дэлегатаў грамадскіх арганізацый беларусаў з многіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. У рабоце з'езда прынялі ўдзел лётчыкі-касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук. На з'ездзе была афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л. Гулякі, намесніка Міністра культуры В. Гедройца, намесніка Міністра інфармацыі А. Слабадчука. Са справаздачай аб праведзенай рабоце за 2002-2007 гг. выступіў Старшыня савета ФНКА Ф. Каўрыга. На з'ездзе быў абраны савет ФНКА ў складзе 55 чалавек. Старшынёй савета быў абраны Ф. Каўрыга, першым намеснікам - старшыня савета НКА «Беларусы Масквы» Сяргей Кандыбовіч.

30 кастрычніка 2009 года ў Маскве прайшла канферэнцыя грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі «Беларусы Расіі: Гісторыя. Культура. Асобы».

23 красавіка 2010 года ў Падмаскоўі адбыўся IV з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У рабоце з’езда прынялі ўдзел звыш 100 дэлегатаў ад рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Расіі з 48 рэгіёнаў краіны. На IV з'ездзе ФНКА «Беларусы Расіі» старшынёй Савета Аўтаноміі быў абраны Валеры Мікалаевіч Казакоў.

Улічваючы важнасць актыўнага ўдзелу суайчыннікаў у прасоўванні беларуска-расійскіх інтарэсаў, забеспячэнні роўнасці правоў грамадзян, фарміраванні Саюзнай дзяржавы, 26 кастрычніка 2012 года ў Маскве, пры ўдзеле ФНКА «Беларусы Расіі», прайшло каардынацыйная нарада грамадскіх арганізацый беларусаў, што дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі.

У 2013 годзе на пазачарговым V з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» ў Статут аўтаноміі былі ўнесены змены, аўтаномія стала называцца Грамадская арганізацыя Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

22 мая 2015 года у Маскоўскім доме нацыянальнасцяў адбыўся VI з'езд грамадскай арганізацыі Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі. У рабоце прынялі ўдзел дэлегаты ад дваццаці дзевяці нацыянальна-культурных аўтаномій-членаў ФНКА. Старшынёй ФНКА Беларусаў Расіі з'езд выбраў Сяргея Львовіча Кандыбовіча.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар