Рус | Бел

Уступленне ў НКА

  1. Калі вас зацікавіла дзейнасць нацыянальна-культурнай аўтаноміі (НКА) і вы вырашылі далучыцца да яе – адкрыйце нашу карту размяшчэння НКА беларусаў і праверце свой рэгіен: якая мясцовая аўтаномія існуе ў месцы вашага пражывання. Па ўказаных адрасах, тэлефонах, e-mail вы зможаце ўдакладніць парадак падлучэння да дзейнасці мясцовай аўтаноміі беларусаў.
  2. Калі ў месцы вашага пражывання няма мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, але вы ўжо працуеце ў якім-небудзь аб'яднанні беларусаў нацыянальна-культурнага профілю – звярніцеся па ўказаных адрасах, тэлефонах, e-mail да Выканаўчага дырэктара ці Старшыні ФНКА ў Маскве.
  3. Калі ў месцы вашага пражывання няма мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, вам давядзецца, аб'яднаўшыся з іншымі беларусамі вашага рэгіену, заняцца стварэннем мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў вашай вескі, пасёлка, горада, раёна.
    • 3.1. Звярнуцца да мясцовай адміністрацыі, паведаміць аб маючым адбыцца стварэнні новай грамадскай арганізацыі – мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, запрасіць на устаноўчы сход кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі, высветліць магчымасць прадастаўлення для сходу адпаведнага памяшкання.
    • 3.2. Даць аб'яву ў мясцовыя СМІ аб маючым адбыцца праз месяц ці болей ўстаноўчым сходзе па стварэнні новай грамадскай арганізацыі – мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў з запрашэннем на яго ўсіх зацікаўленых асоб (грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў, а таксама асоб, якія выяўляюць цікавасць да гісторыі, мовы, культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа).
    • 3.3. Разам з аднадумцамі азнаеміцца з федэральнымі законамі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі» (НКА), «Аб грамадскіх аб'яднаннях», «Аб некамерцыйных арганізацыях» у частцы, што датычыцца стварэння мясцовай НКА; падрыхтаваць праект статута аўтаноміі (у якасці арыентыру можна ўзяць змешчаны на сайце Статут Мясцовай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Замаскварэчча»); падрыхтаваць прапановы па найменню арганізацыі, а таксама кандыдатурах у Раду НКА і Рэвізійную камісію.
    • 3.4. Да сходу падрыхтаваць наглядныя матэрыялы (у тым ліку з інтэрнэту), беларускія кнігі, часопісы, газеты, аўдыё і відэазапісы беларускай музыкі, дакументальныя або мастацкія фільмы.
    • 3.5. Ход устаноўчага сходу аформіць пратаколам (у якасці арыентыру можна ўзяць змешчаны на сайце Пратакол устаноўчага сходу).

    З гэтага моманту грамадская арганізацыя створана і можа дзейнічаць у адпаведнасці са сваім Статутам.

  4. Дзяржаўная рэгістрацыя мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі выконваецца ў мясцовым Упраўленні Міністэрства юстыцыі ў адпаведнасці з Адміністрацыйным рэгламентам, зацверджаным загадам Мінюста Расіі ад 30.12.2011 № 455 (гл. пункты 29, 38-45, 50 Рэгламенту).
    Мэтазгодна папярэдне вывучыць інфармацыю пра рэгістрацыю некамерцыйных арганізацый, размешчаную на сайце мясцовага Ўпраўлення Мінюста або наведаць яго, узяць рэквізіты для аплаты дзяржпошліны. Затым, падрыхтаваўшы і аформіўшы ўсе неабходныя дакументы, здаць іх на рэгістрацыю ва Ўпраўленне юстыцыі, унесці ў іх па патрабаванню чыноўніка карэктывы і дачакацца выдачы пасведчання аб рэгістрацыі.
    Пасля атрымання Пасведчання аб рэгістрацыі аўтаноміі варта паведаміць пра гэта ў Рэгіянальную і Федэральную нацыянальна-культурныя аўтаноміі беларусаў, а таксама на пасяджэнні Савета аўтаноміі абмеркаваць пытанне ўступлення ў Рэгіянальную (або Федэральную) НКА беларусаў.
  5. Нацыянальна-культурная аўтаномія мае права атрымліваць падтрымку з боку органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання, неабходную для захавання нацыянальнай самабытнасці, развіцця нацыянальнай (роднай) мовы і нацыянальнай культуры; звяртацца ў органы заканадаўчай (прадстаўнічай) і выканаўчай улады, органы мясцовага самакіравання, прадстаўляючы свае нацыянальна-культурныя патрэбы; ствараць сродкі масавай інфармацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю на нацыянальнай (роднай) мове; захоўваць і ўзбагачаць гістарычную і культурную спадчыну, мець свабодны доступ да нацыянальных культурных каштоўнасцяў; прытрымлівацца нацыянальных традыцый і звычаяў, адраджаць і развіваць народныя мастацкія промыслы і рамествы; ствараць прыватныя адукацыйныя арганізацыі і навуковыя арганізацыі, установы культуры і забяспечваць іх функцыянаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар