Рус | Бел
Вядомыя беларусы і ўраджэнцы Беларусі

Вядомыя беларусы і ўраджэнцы Беларусі

Антонаў Аляксей Інакенцьевіч (15.09.1896 -18.06.1962)

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў нарадзіўся ў горадзе Гродна. Савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Імем А.І. Антонава ў 1980 годзе названа вуліца ў раёне Канькова г. Масквы.

Арцімовіч Леў Андрэевіч (12(25).02.1909 – 01.03.1973)

Леў Андрэевіч Арцімовіч нарадзіўся 12(25) лютага 1909 у Маскве. Сям'я Арцімовічаў паходзіла са старадаўняга беларускага роду. Савецкі фізік. Асноўныя навуковыя працы Л.А. Арцімовіча прысвечаны праблемам атамнай і ядзернай фізікі. Імем Л.А. Арцімовіча ў 1985 г. названа вуліца ў раёне Канькова г. Масквы.

Даватар Леў Міхайлавіч (07(20).02.1903 -19.12.1941)

Навучальная ўстанова: у 1925 скончыў Ваенна-хімічныя курсы ў Маскве; у 1926 - Барысаглебска-Ленінградскую кавалерыйскую школу камскладу РККА; у 1939 г. - Ваенную акадэмію РККА імя М.В. Фрунзе.
Вядомы савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза Леў Даватар нарадзіўся 20 лютага 1903 г у вёсцы Хоціна Віцебскай губерні (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). Беларус. Кавалерыст, генерал-маёр. Імем Л.М. Даватара ў 1960 г. названа вуліца ў раёне Хамоўнікі г. Масквы.
Навіцкі Алег Віктаравіч

Навіцкі Алег Віктаравіч

Навучальная ўстанова: 1988 г. - скончыў сярэднюю школу № 2 у г. Чэрвені і паступіў у Барысаглебскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя В.П. Чкалава;
1994 г. - скончыў Качынскае ВВАВЛ, пасля заканчэння якога атрымаў кваліфікацыю "лётчык-інжынер»;
2006 г. - скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю.А. Гагарына па спецыяльнасці «Кіраванне вайсковымі часцямі і злучэннямі Ваенна-паветраных сілаў».

Трэці беларус у космасе. Касманаўт-выпрабавальнік атрада касманаўтаў Раскосмаса, камандзір касмічнага карабля «Саюз - ТМА-06М», летчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі.

Сакалоўскі Васіль Данілавіч (09(21).07.1897 - 10.05.1968)

Сакалоўскі Васіль Данілавіч нарадзіўся 9 (21) ліпеня 1897 года ў вёсцы Козлікі Беластоцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер тэрыторыя Польшчы). Імем В.Д. Сакалоўскага ў 1968 г. названа вуліца ў раёне Шчукіна г. Масквы.

Чэрскі Іван Дзяменцевіч (Ян Дамінікавіч) (03(15).05.1845 - 25.06(07.07).1892)

Геолаг, палеантолаг, географ, публіцыст Іван Чэрскі нарадзіўся 15.5.1845 у фальварку Свольна Дрысенскага павета Віцебскай губерні, цяпер вёска Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Імем І.Д. Чэрскага ў 1965 г. назван праезд в раёне Алтуфьеўскі г. Москвы.
Шляга Мікалай Іванавіч (01.051935 - 25.06.2004)

Шляга Мікалай Іванавіч (01.051935 - 25.06.2004)

Навучальная ўстанова: : Ваеннае аўтамабільнае вучылішча ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці. Ваенна-палітычная акадэмія імя У.І. Леніна. Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС.

Першы старшыня Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».

Партыйны, ваенны і грамадскі дзеяч СССР, Расіі і Беларусі, генерал-палкоўнік. Начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту (1990-1991, з студзеня 1991 - Начальнік Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл СССР. Член ЦК КПСС (1990-1991).

Шміт Ота Юльевіч (18(30).09.1891 - 07.09.1956)

Даследчык Арктыкі Ота Шміт нарадзіўся 18 верасня 1891 у Магілёве. Імем О.Ю. Шміта названая ў 1936 г. вуліца ў раёне Ліанозава г. Масквы.

Шутаў Сцяпан Фёдаравіч (17(30).01.1902 - 17.04.1963)

Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў Сцяпан Шутаў нарадзіўся 17 (30) студзеня 1902 у маёнтку Скубейкава Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер – у складзе вёскі Дварэц Завалочыцкага сельсавета Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Імем С.Ф. Шутава ў 1971 г. названа вуліца ў раёне Любліно г. Масквы.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар