Рус | Бел

У добры шлях!

21.10.2015      958
У добры шлях!

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж музеем і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Расіі”. І першы сумесны праект, над якім ужо працуюць музей і нашы супляменнікі, гэта ўстаноўка помніка Янку Купалу ў сяле Пячышчы (Расія, Рэспубліка Татарстан). Менавіта там жыў паэт разам з жонкаю пасля эвакуацыі з Мінска на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У тым татарскім сяле дзейнічае адзіны ў Расіі музей беларускага Песняра (пра тое газета нядаўна пісала: “На Волзе шануюць Купалу”, ГР, №36, 24.09.2015), які, паводле словаў ганаровага консула Беларусі ў Казані, старшыні беларускай суполкі “Спадчына” Сяргея Марудэнкі, уключаны ў турысцкія маршруты.

Старшыня Савета ФНКА “Беларусы Расіі” Сяргей Кандыбовіч упэўнены: справа ўзвядзення помніка Янку Купалу аб’яднае не толькі беларусаў Татарстана, але і ўсёй Расіі. Як тое было ў 2006-м, калі ўсталёўвалі помнік Песняру на Кутузаўскім праспекце ў Маскве. А дырэктар Купалаўскага музея Алена Ляшковіч дадала: праект павінен быць канчаткова завершаны ў 2017-м, да 135-х угодкаў паэта.

На падпісанні дамовы паміж Літаратурным музеем Янкі Купалы і аўтаноміяй “Беларусы Расіі” прысутнічаў Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Ён павіншаваў прысутных са знакавай падзеяй і адзначыў важнасць замацавання папярэдніх сяброўскіх дамоўленасцяў на паперы.

Аўтар: Кацярына Мядзведская

Каментар да фатаграфіі

Автор фотографии: Сергей Лозюк

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар