Рус | Бел

Свае — да сваіх

17.06.2015      1097
Свае — да сваіх

Самарскія беларусы знайшлі новых сяброў на фестывалі “Прэса-2015”

Штогадовы журналісцкі фестываль, які ладзіцца ў Струкаўскім парку Самары, збірае шмат людзей. Сёлета ХXII форум журналістаў “Прэса-2015” прысвячаўся 70-годдзю Перамогі. Сваю выставачную экспазіцыю актывісты суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” аформілі ў нацыянальным стылі. 

Гэта прыцягвала ўвагу гасцей, сярод якіх было шмат беларусаў, ураджэнцаў Беларусі, якія жывуць у Паволжы. Яны падыходзілі, знаёміліся з газетай “Голас Радзімы”, якая — даўні творчы партнёр суполкі, і часопісам “Единство”, які беларусы Самары пачалі выдаваць летась. У цёплай, душэўнай атмасферы ішлі гутаркі пра родавыя карані, родзічаў у Беларусі, пра жыццё на самарскай зямлі. Нехта спяваў беларускія песні, згадваў паэтычныя радкі класікаў ды радаваўся тым успамінам, як і актывісты суполкі. А кіраўніца яе моладзевага аддзялення Юлія Цяплянская запісвала каардынаты беларусаў, прапаноўвала падключацца да супольнай працы, расказвала пра Беларусь, дзейнасць суполкі, дарыла на памяць беларускія выданні. 

Святочную атмасферу ствараў беларускі вакальны гурт “Каданс”. Яго салісткі Марына Кірылава, Таццяна Марозава, Арына Камісарава, Анастасія Гуркіна, а таксама мастацкая кіраўніца Іна Сухачэўская спявалі ў той дзень песні ваеннай тэматыкі, а яшчэ вясёлыя беларускія і рускія. Прэзідэнт суполкі Ірына Глуская лічыць, што ўдзел яе супляменнікаў у фэсце быў паспяховым: “Колькасць прыхільнікаў беларускай культуры ў Самары значна ўзрасла, ёсць ахвочыя авалодаць беларускай мовай, і з верасня плануем адкрыць моўную групу ў Доме дружбы народаў. Для таго ёсць і прафесійны педагог.”

Аўтар: Мікалай Бойка

Каментар да фатаграфіі

Перад удзельнікамі форуму ў Самары выступіў беларускі вакальны гурт “Каданс”

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар