Амаль 10 тыс. іншаземцаў скарысталіся за тыдзень беларускім бязвізам
Амаль 10 тыс. іншаземцаў скарысталіся за тыдзень беларускім бязвізам
03.10.2022 183
У бязвізавым парадку ў Беларусь з 26 верасня па 3 кастрычніка ўехалі 9263 іншаземцы. З іх нашу краіну наведалі 1724 грамадзяніны і 637 неграмадзян Латвіі, а таксама 6014 і 888 грамадзян Літвы і Польшчы адпаведна.