24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат4 верасня 2015 Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргеем Кандыбовічам і яго намеснікам Валерыем Казаковым.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні дзейнасці арганізацый беларускай дыяспары ў Расіі, а таксама запланаваныя да рэалізацыі сумесныя праекты.
Уладзімір Макей падтрымаў шэраг ініцыятыў арганізацыі, накіраваных на ўмацаванне навуковых і культурных сувязяў з Рэспублікай Беларусь суайчыннікаў, што пражываюць у Расіі.
Кіраўнікі Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі падкрэслілі важнасць стварэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, першае пасяджэнне якога адбылося ў ліпені бягучага года.