24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат17 верасня ў Маскве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Я – шлях, якому век няма спакою ...» на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. На выстаўцы будуць прадстаўлены графічныя работы славутых мастакоў Беларусі: Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча, Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага, Віктара Александровіча, Міхаіла Басалыгі, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча.
Выстаўка «Я – шлях, якому век няма спакою ...», знаёміць з асобай Янкі Купалы, яго жыццём і творчасцю ў гады Першай сусветнай вайны. У Расіі і сёння захоўваецца ўдзячная памяць пра беларускага Песняра Янку Купалу. Яго творы перакладаюцца на рускую мову, яму прысвячаюць вершы. У Татарстане, у пасёлку Пячышчы, вось ужо 40 гадоў прымае наведвальнікаў кватэра-музей паэта. Вялікі ўклад ва ўшанаванні памяці паэта належыць беларускай дыяспары. Падчас цырымоніі адкрыцця будзе праведзена грамадска-культурная акцыя "Чытаем Купалу разам". У ёй прымуць удзел ганаровыя госці мерапрыемства: прадстаўнікі 19 Амбасад, акрэдытаваных у Расійскай Федэрацыі, і сябры Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».