24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат26 снежня 2015 года ў Маскоўскай Дзяржаўнай карціннай галерэі народнага мастака СССР Аляксандра Шылава адбудзецца канцэрт Ларысы Трухіной – сябра ФНКА Беларусаў Расіі, выканаўцы народных песень, народнай артысткі Расіі.
Прагучаць народныя песні, песні на беларускай мове, песні Юрыя Зацарнага на вершы Сяргея Ясеніна, Марыны Цвятаевай, Аляксандра Пушкіна і іншых аўтараў.
Экспазіцыя Галерэі велізарная: у залах размяшчаецца больш за 800 жывапісных і графічных работ А. Шылава. Па гэтым квітку можна прыйсці раней (галерэя адкрываецца з 11 гадзін), без спешкі азнаёміцца з экспазіцыяй партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзеячаў культуры і мастацтва, жаночых вобразаў, народнай тэмы ў творчасці А. Шылава. А ўжо а 19 гадзіне загучаць народныя песні ў выкананні Ларысы Трухіной http://belros.org/by/news/index.php?news=2455
Галерэя Аляксандра Шылава: Масква, вуліца Знаменка, дом 3, Станцыя Метро Баравіцкая, Бібліятэка Леніна; http://amshilov.ru/3d-tur/
Даведкі па тэлефоне: (495) 697-54-00.