24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага было падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж выдавецкім домам "Звязда" і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
З гэтага часу два інтэрнэт-парталы пачнуць абменьвацца інфармацыяй пра жыццё братэрскіх народаў. Пагадненне падпісалі дырэктар-галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом" Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Расіі Сяргей Кандыбовіч.
"Выдатна, што пляцоўкай для супрацоўніцтва стаў менавіта партал выдавецкага дома "Звязда", які надае шмат увагі культурнаму жыццю. Добра, што жыццё беларусаў Расіі знойдзе сваё адлюстраванне менавіта там", - зазначыў Сяргей Кандыбовіч.