24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат24 ліпеня 2015г. у Сімферопалі адбылася канферэнцыя заснавальнікаў-прадстаўнікоў нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў: азербайджанцаў, беларусаў, крымчакоў, немцаў, чэхаў, эстонцаў, якія заснавалі Асацыяцыю нацыянальна-культурных аб'яднанняў Рэспублікі Крым.
Галоўная мэта Асацыяцыі – дасягненне міжнацыянальнай згоды і супрацоўніцтва этнасаў Рэспублікі Крым і садзейнічанне развіццю сацыяльна-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Крым.
Старшынёй Асацыяцыі абраны Яўген Супрунюк, член Рады ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыня РНКА беларусаў Рэспублікі Крым. Намеснікамі старшыні абраныя Рагім Гумбатаў (Азербайджанская абшчына), Віктар Райзэр (Саюз немцаў Крыму).
Асацыяцыя запрашае да супрацоўніцтва ўсе нацыянальна-культурныя аб'яднанні Рэспублікі Крым.