24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат22 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прыняў удзел у прэзентацыі Гродзенскай вобласці, якая праходзіла ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі.
Члены Савета аўтаноміі азнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемстваў Гродзеншчыны, яе культурным і турыстычным патэнцыялам.
Вялікую цікавасць выклікала выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь - ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы».
У ходзе сустрэч з намеснікам начальніка Ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаілам Кажура і намеснікам дырэктара ансамбля «Белыя росы» Ганнай Лычкоўскай дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве. Радзе ФНКА Беларусаў Расіі перададзены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы па турызму і кампакт-дыскі з запісамі выступленняў калектыву.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы».