24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датНамеснікі Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Чырвонцаў Р.Р. і Яшына Т.Ф. прынялі ўдзел у працы Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, што праходзіла з 30 чэрвеня да 15 ліпеня ў Мінску.
Усяго ў рамках школы ўдасканальвалі свае веды беларускай мовы больш за 60 чалавек з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Венгрыі, Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Канады, Індыі, Японіі, Кітая, Аўстраліі ды іншых краін.
Навучэнцы прайшлі не толькі насычаны гутарковы практыкум і паслухалі лекцыі па мовазанаўству, беларускай гісторыі і культуры, але й падчас экскурсій па Мінску і Беларусі азнаёміліся з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=Azv...
https://www.youtube.com/watch?v=ffL...
Цікаўныя могуць зазірнуць у спасылку на воблака https://cloud.mail.ru/public/8BMy/41qYJRAj1, з якога вы зможаце спампаваць некаторыя лекцыі і прэзентацыі да іх.
А тут можна праверыць веданьне беларускай мовы:
http://citydog.by/post/test-mova/