24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датДругая Міжнародная летняя школа беларусістыкі сабрала больш за 50 навучэнцаў з розных краін
Выкарыстоўваць летнюю пару для назапашвання ведаў, уражанняў — прыкмета людзей культурных, сацыяльна актыўных. На такіх і арыентаваная Другая Міжнародная летняя школа беларусістыкі, якая адкрылася 30 чэрвеня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і працуе да 15 ліпеня. Дарэчы, калі ішла падрыхтоўка да школы, мы расказвалі пра тое. Школа адкрытая і для беларусаў, якія, жывучы ў замежжы, хацелі б пашырыць свае веды пра Бацькаўшчыну, бліжэй пазнаёміцца з яе сённяшнім жыццём, пабываць у знакавых месцах краіны, завесці карысныя знаёмствы.
Як паведамілі ў рэдакцыю арганізатары, на цырымоніі адкрыцця было 56 замежных навучэнцаў з Аўстраліі, Канады, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Аўстрыі, Індыі, Украіны, Японіі, Венгрыі, Чэхіі, Германіі ды Кітая, а таксама каля 30 беларускіх студэнтаў БДУ і МДЛУ. Прысутных віталі рэктар РІВШ Віктар Гайсёнак, дэкан філфака БДУ Іван Роўда, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Віталь Корнеў, дырэктарка Міжнароднай летняй школы беларусістыкі Лідзія Сямешка.
Арганізатары Міжнароднай летняй школы беларусістыкі падрыхтавалі для навучэнцаў цікавую, разнастайную адукацыйную і культурна-пазнавальную праграму.