24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датСтаршыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л. і кіраўнікі найбуйнейшых грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі прынялі ўдзел у другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа, якое адбылося 5 верасня 2016 года ў Мінску.
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці арганізацый беларусаў за мяжой, ход рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце», а таксама меры далейшай падтрымкі дыяспары з боку Беларусі.
У пасяджэнні савета прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый беларусаў з 19 краін і прадстаўнікі дзяржустаноў Беларусі. Беларускую грамадскасць Расіі на дадзеным пасяджэнні прадстаўлялі: Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л.; Першы намеснік Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Казакоў В. М.; Намеснік Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі, Старшыня РНКА «Беларусы Масквы» Солопова А. В.; Намеснік Старшыні РНКА «Калінінградскае зямляцтва беларусаў» Ялец В. І.; Старшыня Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі «Саюз – інтэграцыя брацкіх народаў» Шугля В. Ф.; Прэзідэнт Спецыялізаванага фонду садзейнічання развіццю расійска-беларускага супрацоўніцтва «Белыя Росы» І. І. Рогава