Прэтэндаваць на перамогу ў намінацыі "Я пазнаю Беларусь" можа любы жадаючы (акрамя экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў і супрацоўнікаў турыстычных кампаній). Для гэтага ўдзельнікам конкурсу трэба наведаць як мага больш выдатных мясцін Беларусі і зрабіць фота на іх фоне.