24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датКруглы стол з такой абазначанай тэмай прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".
Падчас яго запрошаныя ўдзельнікі, якія маюць да беларускай мовы самае непасрэднае дачыненне ў сваёй прафесійнай і грамадскай дзейнасці, разважалі не столькі аб неабходнасці ўжываць мову ва ўсіх жыццёвых стасунках, колькі аб тым, наколькі правільна мы гэта робім. Пашырэнне беларускамоўнага асяроддзя сёння – модны трэнд або покліч душы і памяці? Ці трэба палохацца маладзёжнага слэнгу? Як вывучыць мову чалавеку, які даўно скончыў школу і ўніверсітэт? Хто і як павінен адказваць за памылкі на шыльдах і ў рэкламе, хто можа гэтыя памылкі прадухіляць? Ці адзіная беларуская мова ў нашых асноўных хрысціянскіх канфесій? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі круглага стала ў "Звяздзе".
Поўная справаздача аб гэтай зацікаўленай дыскусіі будзе апублікавана ў газеце і на нашым сайце ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага.