11 травня — 125 гадоў з дня нараджэння Глеба Глебава (Сарокіна, 1899 - 1967), беларускага акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі.
Каляндар памятных датЦэнтр славянскіх культур правёў Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день», прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры.
Культура Беларусі была прадстаўлена выставай малюнкаў «Я адкрываю Беларусь», канцэртам «Знаёмства з беларускімі цымбаламі», выкананнем беларускіх каляндарных абрадавых песень і беларускіх вершаў, кінапаказам карціны «Белыя росы. Вяртанне» і сустрэчай з выканаўцам галоўнай ролі Сяргеем Жбанковым.
У конкурсе чытальнікаў “Славянскія рыфмы” пераможцам конкурсная камісія прызнала Наталлю Кабакову з вершам Георгія Джагарава “България». Івану Саўценкаву з вершам Пятруся Броўкі “Прыгожая вуліца” дасталася другое месца. Па-за конкурсам Раман Чырвонцаў (радца конкурснай камісіі) пазнаёміў слухачоў з вершам Пятруся Броўкі “Зямля Беларусі”.