Рус | Бел

Гістарычныя падзеі 2016 г.

  • 950 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі
  • 915 гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства
  • 915 гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча
  • 915 гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая
  • 900 гадоў назад (1116) у “Аповесці мінулых гадоў…” упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)
  • 880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад)
  • 880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут)
  • 860 гадоў назад (1156) у летапісах упершыню згадваецца Мсціслаў
  • 855 гадоў як завершана (1161) будаўніцтва Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы дойлідам Іаанам па заказу Еўфрасінні Полацкай
  • 855 гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Еўфрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам
  • 740 гадоў назад (1276) у летапісах упершыню згадваецца Камянец
  • 700 гадоў назад (1316) вялікім князем ВКЛ стаў Гедзімін (?-1341), які далучыў да княства Віцебскую, Мінскую, Турава-Пінскую, Берасцейскую землі, а ў 1323 годзе  перанёс сталіцу Вялікага Княства з Новагародка ў Вільню - старадаўні цэнтр крывіцкай каланізацыі, які напачатку меў назоў Крывічгорад
  • 630 гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём
  • 625 гадоў назад (1391) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 615 гадоў з часу заключэння (1401) Віленска-Радамскай уніі – дзяржаўна-палітычнага саюза ВКЛ і Польскага Каралеўства
  • 605 гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409 – 1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна
  • 575 гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 570 гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага
  • 505 гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 485 гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 475 гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  • 455 гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 455 гадоў назад (1561) у Пінску заснавана аптэка, адна з першых у Беларусі
  • 450 гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага
  • 445 гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. называлася Брэст-Літоўскім ваяводствам)
  • 435 гадоў з часу ўтварэння (1581) Галоўнага Літоўскага Трыбунала – вышэйшага судовага апеляцыйнага органа Вялікага княства Літоўскага
  • 435 гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)
  • 435 гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 430 гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
  • 425 гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа
  • 415 гадоў назад (1596) абвешчана Брэсцкая унія – акт аб арганізацыйным аб’яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай
  • 420 гадоў з часу выдання (1596) ў Вільні “Граматыкі славянскай...” Л. Зізанія
  • 400 гадоў з пачатку дзейнасці (1616) ў Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.)
  • 385 гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце
  • 365 гадоў назад нарадзіўся Капіевіч (Капіеўскі) Ілья Фёдаравіч (1651 – 1714), беларускі асветнік і кнігавыдавец
  • 360 гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст
  • 310 гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара
  • 280 гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)
  • 265 гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1761)
  • 265 гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў
  • 260 гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760)
  • 245 гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Агінскага
  • 240 гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі (выдавалася на польскай мове)
  • 230 гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій П. (1786-1855), паэт і драматург, найбольш верагодны аўтар паэмы “Энэіда навыварат”, якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай
  • 205 гадоў назад нарадзіўся Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч (1811 – 1900), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец
  • 195 гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст
  • 190 гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841)
  • 190 гадоў назад нарадзіўся Шэйн Павел Васілевіч (1826 – 1900), беларускі і рускі фалькларыст і этнограф
  • 170 гадоў назад нарадзіўся Татур Генрык Хрыстафоравіч (1846 – 1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер
  • 170 гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов Западной России” (поўная назва серыі “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и издаваемые Археографической комиссией”), – пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы
  • 145 гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст
  • 140 гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921)
  • 110 гадоў з часу заснавання (1906) ў Мінску літаратурна-артыстычнага таварыства (існавала да 1909)
  • 110 гадоў з часу заснавання (1906) ў Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914)
  • 110 гадоў назад (1906) заснавана друкарня Марціна Кухты ў Вільні (існавала да 1916)
  • 105 гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919)
  • 100 гадоў назад (1916) у Мінску заснаваны клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі “Беларуская хатка” (існаваў да 1921)
  • 100 гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919)
  • 95 гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1937)
  • 95 гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей
  • імя І.І. Луцкевіча (існаваў да 1945)
  • 95 гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • 95 гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 г. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)
  • 90 гадоў назад (1926) у Пінску адкрыты Палескі краязнаўчы музей (з 1940 г. Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 г. Пінскі краязнаўчы музей, з 1979 г. Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся, з 1990 г. Музей Беларускага Палесся)
  • 65 гадоў назад (1951) Мінскі радыёзавод выдаў першую прадукцыю
  • (радыёла “Мінск – Р-7”)
  • 45 гадоў з часу адкрыцця (1971) бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар