5 травня — 105 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819 - 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога.
6 травня — 225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799 – 1837).
7 травня — Радаўніца, спрадвечнае свята, дзень сустрэчы роду.
Каляндар памятных датЗаможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль — праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіраваная на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы — у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць. Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці, Ігнат Канчэўскі пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.